Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру
Двумя днямі раней прэм’ер Канады Марк Карні, выступаючы ў Давосе з прамовай, заявіў, што свет знаходзіцца «ў працэсе разрыву, а не пераходу».
Марк Карні і Дональд Трамп падчас саміту АТЭС у лістападзе 2025 года. Фота: Evan Vucci / AP
Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру.
«Паважаны спадар прэм’ер-міністр Карні! Гэтым лістом паведамляем, што Рада міру адклікае накіраванае вам запрашэнне наконт уступлення Канады ў склад таго, што стане самай прэстыжнай радай лідараў, якая калі-небудзь збіралася ў гісторыі», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Напярэдадні Трамп у прысутнасці лідараў амаль 20 краін (пераважна Блізкага Усходу і Паўднёвай Амерыкі) падпісаў статут створанай ім Рады міру — новага міжнароднага органа, які фактычна закліканы стаць альтэрнатывай ААН, куды ўвойдуць таксама Беларусь, Украіна і Расія.
Двумя днямі раней прэм’ер-міністр Канады Марк Карні, выступаючы ў Давосе з прамовай, заявіў, што свет знаходзіцца «ў працэсе разрыву, а не пераходу», і заклікаў «сярэднія краіны» аб’ядноўвацца, каб адстойваць свае інтарэсы ў барацьбе з магутнымі. Таксама ён пацвердзіў гатоўнасць Канады аказваць падтрымку Грэнландыі, Даніі і альянсу НАТА.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам