БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты

23.01.2026 / 10:44

Nashaniva.com

«Гэта яе асабістая справа — вырашаць, што яна выбярэ», — сказала Інга Ругінене.

Святлана Ціханоўская. Фота: Chris J Ratcliffe Bloomberg via Getty Images

Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што не бачыць ні выгады, ні страты, калі лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская пераедзе з Вільні ў Варшаву, піша Delfi.lt.

«Гэта яе асабістая справа — вырашаць, што яна выбярэ», — сказала кіраўнік урада ў інтэрв'ю Delfi.

«Я не бачу ні дадатковай выгады, ні страты. Нашы кантакты з беларускай апазіцыяй вельмі моцныя, і не толькі са Святланай. Апазіцыя — гэта не толькі Святлана, гэта значна больш людзей. Я рада, што былі вызвалены апошнія лідары, якія таксама ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах. Мне здаецца, гэта вельмі важна», — падкрэслівае прэм'ер.

Учора дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пацвердзіў, што частка офіса будзе пераведзена ў Варшаву. Праўда, ён запэўніў, што дзейнасць офіса ў Літве працягнецца, а рашэнне аб пашырэнні яго дзейнасці ў Варшаве было прадыктавана сітуацыяй, якая змянілася ў галіне бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула