БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Данбас — ключавое пытанне перамоваў у Абу-Дабі

23.01.2026 / 13:16

Nashaniva.com

Тэрытарыяльнае пытанне, найперш адносна Данбаса, з’яўляецца ключавым. Яго будуць абмяркоўваць дэлегацыі Украіны, Расіі і ЗША падчас сённяшніх перамоваў у Абу-Дабі. Пра гэта прэзідэнт Зяленскі заявіў падчас размовы з журналістамі, паведамляе РБК-Украіна.

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

«Пытанне Данбаса — ключавое. Яго будуць абмяркоўваць, як тры бакі бачаць гэта ў Абу-Дабі сёння і заўтра», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў на кожным этапе будзе даваць яму адпаведныя сігналы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула