БЕЛ Ł РУС

Орбан: У найбліжэйшыя сто гадоў Венгрыя не дазволіць Украіне стаць членам ЕС

23.01.2026 / 14:44

Nashaniva.com

У найбліжэйшыя сто гадоў Венгрыя не дазволіць Украіне стаць членам Еўрапейскага саюза, заявіў прэм’ер-міністр краіны Віктар Орбан на прэс-канферэнцыі ў Бруселі пасля пазачарговага саміту ЕС.

Фота Thanassis Stavrakis, AP

Паводле слоў венгерскага прэм’ера, Кіеў разлічвае на праўкраінскі ўрад у Венгрыі для прасоўвання сяброўства ў ЕС. Венгрыя захоўвае жорсткую пазіцыю адносна ўступлення Украіны ў Еўрапейскі саюз.

У лістападзе 2025 года кіраўнік МЗС краіны Пэтэр Сіярта падкрэсліў, што пры дзейным нацыянальным урадзе і прэм’ер-міністры Орбане Будапешт не падтрымае інтэграцыю Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула