БЕЛ Ł РУС

Які дарожны знак самы распаўсюджаны ў Мінску?

23.01.2026 / 15:45

Nashaniva.com

Пра тое, якіх дарожных знакаў у Мінску больш за ўсё, Мінск-Навінам расказалі ў Спецыялізаваным мантажна-эксплуатацыйным прадпрыемстве Мінгарвыканкама.

Лідарства займае знак «Пешаходны пераход». Ён абазначае зону для пераходу пешаходамі праезнай часткі дарогі. Такіх знакаў у горадзе больш за 23 тысячы. У тройку лідараў таксама ўваходзяць знакі «Прыпынак забаронены» (6 600) і «Саступі дарогу» (4 500).

— За апошнія 50 гадоў колькасць дарожных знакаў на сталічных вуліцах павялічылася больш як у 30 разоў (з 3 500 да 105 122), святлафораў — у 14 разоў (з 65 да 914). 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула