БЕЛ Ł РУС

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі

23.01.2026 / 20:14

Nashaniva.com

Ён паверыў фэйкаваму акаўнту «Аддзел бяспекі».

Зміцер Казакевіч. Фота: БАЖ

У праўладным канале «Факты на стол» (меркавана, звязаны з КДБ Беларусі) была апублікаваная перапіска журналіста Змітра Казакевіча з былой палітзняволенай Аланай Гебрамарыям.

Скрыншот перапіскі з канала «Факты на стол»

Пасля яе перапосцілі канал прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай і канал «Шкварка Ньюс». Гаворка там вядзецца пра артыкул для «Белсата» пра канферэнцыю былых палітзняволеных у Варшаве, якая адбылася ў маі 2025 года.

Акаўнт узламалі праз фішынгавую спасылку. Журналісту прыйшло паведамленне ў Telegram ад акаўнта «Аддзел бяспекі», замаскіраванае пад паведамленне ад службы падтрымкі. Акаўнт быў пазначаны як зарэгістраваны на тэлефонны нумар М'янмы.

Што журналіст зрабіў далей — незразумела, але да акаўнта атрымалі доступ кадэбісты. Невядома, колькі перапісак было ў акаўнце і якія з іх атрымалі супрацоўнікі спецслужбаў.

Зміцер Казакевіч — журналіст з Віцебска. Неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі, на яго заведзена некалькі крымінальных спраў. З 2021 года жыве не ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула