БЕЛ Ł РУС

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка

23.01.2026 / 18:43

Nashaniva.com

Беларускія праваабаронцы выдалі заяву аб прызнанні палітзняволенай 20‑гадовай Яніны Пазняк. Гэта дачка арыштаванага ў верасні мінулага года журналіста-палітвязня Кірылы Пазняка, якая, як аказалася, арыштаваная разам з ім.

Яніна Пазняк

4 верасня 2025 года «экстрэмісцкім фармаваннем» абвешчаны YouTube-канал «Платформа 375», а журналіст Кірыла Пазняк, які ў адпаведным рашэнні КДБ названы «арганізатарам» гэтага «фармавання», — затрыманы і змешчаны пад варту па крымінальнай справе (17 верасня 2025 года Кірыла Пазняк прызнаны палітычным зняволеным).

У той жа дзень, 4 верасня, затрыманая і 20‑гадовая дачка Кірылы Пазняка — Яніна Пазняк. Яна таксама змешчаная пад варту, і ёй выстаўлена абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкім фармаваннем».

Чытайце таксама:

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк

Вікторыя Кульша, якую судзілі зноў і зноў пяць разоў: Калі на зямлі існуе пекла, то яно ў калоніі ў Зарэччы

Лосік: Кадэбісты выбіваюць паказанні, імітуючы ўтапленне

Каментары да артыкула