Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка
Белы дом у сваім твітары апублікаў ілюстрацыю. Дональд Трамп крочыць па снезе за ручку з пінгвінам.
«Абдымі пінгвіна», — заклікае надпіс.
Імаверна, гэта Грэнландыя. Бо на фота сцяг Грэнландыі.
Але рэч у тым, што ў Грэнландыі, размешчанай у Паўночным паўшар'і, пінгвіны не павінны вадзіцца. Іх арэал пражывання Паўднёвае паўшар'е, пераважна Антарктыда.
Зрэшты, можа аўтараў допісу натхніў знакаміты мультфільм «Пінгвіны з Мадагаскара», пры жыццё чатырох пінгвінаў — Шкіпера, Кавальскага, Рыка і Шарагоўца — у заапарку Цэнтральнага парка Нью-Ёрка.