БЕЛ Ł РУС

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі

24.01.2026 / 14:46

Nashaniva.com

У Горках 29‑гадовы мясцовы жыхар на Voyah Free не справіўся з кіраваннем з-за складаных умоў надвор'я і наехаў на металічную агароджу.

Свядома пакінуўшы месца аварыі, парушальнік пазней даведаўся, што паводле правілаў страхавання пры адсутнасці даведкі з ДАІ яму кампенсуюць толькі частку шкоды.

Тады мужчына вярнуўся і інсцэніраваў паўторнае здарэнне з тым самым плотам, пасля чаго выклікаў нарад ДПС.

У дачыненні да яго было складзена тры адміністрацыйныя пратаколы, таксама ён пазбаўлены правоў на два гады, паведамляе «Міліцыя Магілёўшчыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула