БЕЛ Ł РУС

Узрасла колькасць беларускіх турыстаў у Грузію

24.01.2026 / 17:29

Nashaniva.com

Колькасць турыстаў з Беларусі, якія наведалі Грузію, працягвае расці. У 2025 годзе ў гэтай краіне пабывала больш за 150 тысяч беларускіх грамадзян. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый са спасылкай на Нацыянальную адміністрацыю турызму Грузіі. Пры гэтым у грузінскім ведамстве адзначылі, што мінулы год стаў рэкордным па агульнай колькасці турыстычных візітаў.

Траецкая царква ў Гергеці (Грузія). Фота: freepik.com

У параўнанні з 2024 годам, калі Грузію наведалі каля 140,5 тысячы беларусаў, у 2025‑м іх стала амаль на 9,8 тысячы больш. Такім чынам, рост склаў прыкладна 7%.

Па колькасці турыстаў Беларусь заняла месца ў першай сямёрцы краін, грамадзяне якіх найчасцей прыязджалі ў Грузію. Наперадзе апынуліся толькі Расія, Турцыя, Арменія, Ізраіль, Азербайджан і Казахстан. У дзясятку лідараў таксама ўвайшлі Індыя, Украіна і Кітай.

У цэлым турыстычны паток у Грузію ў 2025 годзе вырас на 8,4% і дасягнуў рэкордных 5,5 мільёна замежных гасцей. Найбольшы рост быў зафіксаваны сярод турыстаў з Іспаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі і Францыі.

З 1 студзеня 2026 года ў Грузіі змяніліся правілы ўезду: цяпер усе іншаземцы, у тым ліку грамадзяне Беларусі, павінны мець пры сабе дзейны медыцынскі страхавы поліс або страхоўку ад няшчасных выпадкаў.

Чытайце таксама:

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі

З новага года ў Грузію можна будзе ездзіць толькі з медыцынскай страхоўкай

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце

Каментары да артыкула