БЕЛ Ł РУС

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»

24.01.2026 / 22:13

Nashaniva.com

Пробашч каталіцкай парафіі ў Росіцы Верхнядзвінскага раёна, вядомы прапаведнік айцец Аляксандр Жарнасек расказаў у сваім пабліку пра незвычайныя сустрэчы, заўважыла выданне Katolik.life.


Святар ішоў пешкі ў гарадскі пасёлак Асвея, каб здзейсніць традыцыйны калядны душпастырскі візіт да мясцовых вернікаў.

Па дарозе святар сустрэў адразу некалькі відаў лясных жывёл і сфатаграфаваў іх. Айцец Аляксандр напісаў з гумарам:

«Будні вясковага святара. Такой была каляда ў Асвеі. Тры зубры перайшлі мне дарогу пад Росіцай. Пасля былі чатыры ласі. Алень быў даволі блізка і для мяне гэта рэдкасць. Ну а казулі хадзілі брыгадамі — гэта норма. Карацей, дзікіх звяроў было яўна больш, чым людзей на калядзе».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Аляксандр Жарнасек (@zharnasekaliaksandr)

Шлях ад Росіцы да Асвеі складае 27 кіламетраў. Дарога ідзе ўздоўж лесу, але на здымках відаць, што святар ішоў і ляснымі сцежкамі. Ён таксама падзяліўся замалёўкамі зімовай прыроды і здымкамі зруйнаваных будынкаў.

Чытайце таксама:

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя

Каментары да артыкула