БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пабудавалі дзіцячы садок у стылі Lego ФОТЫ

24.01.2026 / 23:02

Nashaniva.com

У Новай Баравой пад Мінскам увялі ў эксплуатацыю пяты дзіцячы садок. Ён разлічаны на 240 дзяцей і называецца «Кубікі», піша выданне Myfin.

Візуальна будынак нагадвае гіганцкую каробку канструктара, а ўваходныя групы выкананыя як велізарныя, гатовыя да зборкі дэталі Лега.

Інтэр'еры вытрыманыя ў адзінай стылістыцы, яны аформленыя ў тэматыцы прыродных зонаў: лес, тропікі, мора, пустыня. У кожнай групе намаляваныя звераняты, як быццам сабраныя з кубікаў.

Акрамя 12 груп, разлічаных на 240 дзяцей, у дзіцячым садку ёсць медыцынскі блок з ізаляванымі пакоямі для прыхварэлых малых і асобным уваходам, кабінет настаўніка-дэфектолага. Ёсць харчаблок са спецыяльным пад'ёмнікам на 2‑гі і 3‑ці паверхі і ліфт.

Таксама для бяспекі дзяцей па перыметры будынка ўстаноўленая сістэма відэаназірання. Акрамя гэтага, у дзіцячым садку ў поўнай ступені рэалізавана безбар'ернае асяроддзе.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок

Цяпер дзяцей можна паставіць анлайн на ўлік у дзіцячым садку

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Каментары да артыкула