БЕЛ Ł РУС

Бабарыка аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку з 22 тысячамі падпісчыкаў

25.01.2026 / 11:23

Nashaniva.com

Месцам жыхарства былога кіраўніка Белгазпрамбанка пазначаны Берлін. 

Новае фота на аватарцы ў фэйсбуку

«Дарагія сябры! Пасля доўгіх гадоў вымушанага маўчання я зноў магу камунікаваць з вамі са свайго старога акаўнта. Мне яго дапамаглі вярнуць разумныя і цудоўныя людзі. Дзякуй ім за гэта.

Я выдатна разумею, што многае ў гэтым свеце змянілася, і таму прашу ўсіх падумаць і прыняць рашэнне аб тым, ці пакідаць мяне ў сваіх сябрах. Мне вельмі не хочацца падвяргаць вас рызыцы або карыстацца тымі пачуццямі, якія былі ў вас да 18.06.20 і матывавалі далучыцца да кампаніі маіх ФБ-сяброў.

Дзякуй усім, хто захаваў тую сістэму каштоўнасцей, якая аб’ядноўвала нас у 20‑м годзе», — напісаў ён. 

У акаўнта спачатку не было аватаркі. Каментатары папрасілі верыфікаваць акаўнт свежым фотаздымкам. Праз некаторы час аватарка абнавілася. 

У Віктара Бабарыкі 22 тысячы падпісчыкаў. Месцам пражывання былога кіраўніка Белгазпрамбанка і былога палітвязня пазначаны Берлін. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула