БЕЛ Ł РУС

У «Мінск-Свет» знайшлі «неіснуючы» дом

25.01.2026 / 13:34

Nashaniva.com

Кур’ёзная сітуацыя адбылася ў сталічным жылым комплексе «Мінск-Свет». Жыхарка адной з новабудоўляў сутыкнулася з тым, што яе жылля афіцыйна не існуе ў базе камунальных службаў.

Праблема выкрылася, калі жанчына паспрабавала пакінуць заяўку праз службу 115, аднак сістэма проста не знайшла адрас: дом №23 па вуліцы Савіцкага ў ёй адсутнічаў.

Аб гэтай гісторыі стала вядома падчас прамой лініі ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. Як высветлілася, дом быў уведзены ў эксплуатацыю нядаўна, і тэхнічныя службы не паспелі ўнесці яго ў адзіную дыспетчарскую базу горада.

Чыноўнікі запэўнілі, што спецыялісты гарадской гаспадаркі ўжо працуюць над тым, каб будынак афіцыйна з’явіўся на карце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула