БЕЛ Ł РУС

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый

25.01.2026 / 14:00

Nashaniva.com

За мінулы 2025 год беларускія хірургі выканалі найбольшую ў гісторыі колькасць трансплантацый, выратаваўшы больш за паўтысячы жыццяў. Кіраўнік профільнага НПЦ Алег Румо падвёў вынікі года і расказаў пра планы.

Мінулы 2025 год стаў самым паспяховым у гісторыі беларускай транспланталогіі, паведаміў кіраўнік Мінскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо. За год медыкі выканалі рэкордную колькасць перасадак органаў — усяго 531 аперацыю, сярод якіх 361 трансплантацыя нырак, 110 — пячонкі і 53 — сэрца.

Акрамя гэтага, цэнтр укараніў унікальныя метады клетачнай тэрапіі для пацыентаў, якім не падыходзіць стандартнае лячэнне пасля перасадак. Таксама пачаў працу адзіны банк тканак і сасудаў, які забяспечвае складаныя аперацыі па ўсёй краіне.

Ужо ў лютым 2026 года ў цэнтры пачне працаваць сучасны хірургічны робат, набыты за ўласныя сродкі ўстановы. Спецыялісты ўжо прайшлі навучанне ў Кітаі, каб выкарыстоўваць комплекс у анкалогіі. Робат адкрые новыя магчымасці ў анкаўралогіі і анкахірургіі.

Вясной плануецца пачатак будаўніцтва новага сучаснага прыёмнага аддзялення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула