БЕЛ Ł РУС

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?

25.01.2026 / 16:30

Nashaniva.com

І зіма, і лета становяцца цяплейшымі.

Фота: LookByMedia

Як змянілася надвор’е ў Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі, распавёў начальнік Белгідрамета Сяргей Хільман на «Радыё-Мінск».

«За апошнія 37 гадоў, з 1988 года, сярэднегадавая тэмпература паветра ў краіне павысілася прыкладна на 2 градусы. Штодзённыя назіранні і статыстычныя паказчыкі сярэднясутачнай тэмпературы паказваюць, што на працягу гэтых дзесяцігоддзяў адназначна ідзе пацяпленне.

Халодны перыяд у нас цяплее ў сярэднім на 0,6 градуса за 10 гадоў. Тэмпература летняга перыяду паднімаецца павольней — прыкладна на 0,5 градуса»,

— патлумачыў Хільман.

Наконт прычын пацяплення вядуцца спрэчкі: адны лічаць яго натуральнай з’явай, іншыя вінавацяць ва ўсім антрапагенную дзейнасць чалавека.

«Што тычыцца ападкаў, то мы бачым, што ў змяшанай фазе колькасць ападкаў прыблізна аднолькавая: у летні перыяд дажджы становяцца больш кароткімі, але інтэнсіўнымі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула