БЕЛ Ł РУС

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год

25.01.2026 / 17:11

Nashaniva.com

А на Віцебшчыне зарэгістравалі новы населены пункт.

Штогод у краіне публікуецца бюлетэнь «Змяненні назваў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь». Адзін з раздзелаў прысвечаны аб’ектам, якія спынілі сваё існаванне, піша Myfin.

Згодна з данымі, апублікаванымі на сайце прадпрыемства «Белгеадэзія», у Беларусі ў мінулым годзе былі прыняты рашэнні аб скасаванні:

Па шэрагу аб’ектаў рашэнні прымаліся ў канцы 2025 года, а ўступілі ў сілу ўжо ў пачатку 2026 года.

Акрамя таго, былі скасаваныя некаторыя сельсаветы. Напрыклад, знік Варноўскі сельсавет (Кармянскі раён) — населеныя пункты перададзены ў Кароцькаўскі сельсавет. Населеныя пункты Арэхаўскага сельсавета (Маларыцкі раён) перададзены ў Алтушскі сельсавет.

Таксама спыніў існаванне чыгуначны прыпыначны пункт Разлогі (Пастаўскі раён).

Пры гэтым у 2025 годзе ў Беларусі быў афіцыйна зарэгістраваны новы населены пункт — хутар Ізумрудны ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула