БЕЛ Ł РУС

З Мінска пабудуюць новую дарогу

25.01.2026 / 19:04

Nashaniva.com

Дарога будзе ісці па шляху існуючага праезду ад МКАД да ЖК «Зялёная гавань».

З Мінска да будучага мікрараёна Зялёны Бор пракладуць пад'язную дарогу. На сайце дзяржзакупак адкрыты конкурс на выбар падраднай арганізацыі, якая будзе будаваць дарогу, паведаміў партал kolodischi.by.

Схема: kolodischi.by

Дарога будзе ісці па шляху існуючага праезду ад МКАД да ЖК «Зялёная гавань».

Пракласці дарогу плануюць з 1 сакавіка 2026 года да 28 лютага 2027-га.

Заказчык — УКБ Мінгарвыканкама. Лімітавы кошт закупкі — 36,6 млн рублёў.

Будучы мікрараён Мінска Зялёны Бор павінен размясціцца на землях былога ваеннага палігона, паміж жылой забудовай Калодзішчы-2 і Зялёнай Гаванню. Тут плануюць пабудаваць больш за 4 мільёны квадратных метраў жылля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула