БЕЛ Ł РУС

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»

26.01.2026 / 09:16

Nashaniva.com

Сілавікі затрымалі 19‑гадовага жыхара Пінска, які, паводле МУС, прапагандаваў нацыянал-сацыялістычную ідэалогію, вёў свой тэлеграм-канал адпаведнай тэматыкі.

Як паведамляе прэс-служба міністэрства, хлопец пісаў паведамленні, «накіраваныя на папулярызацыю і апраўданне нацысцкага рэжыму», адмаўляў яго злачынствы, а таксама прапагандаваў ультраправыя ідэі.

Акрамя таго, піша МУС, пінчук «займаўся гераізацыяй калабарантаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, перайначваў гістарычныя факты і навязваў аўдыторыі ўласную радыкальную трактоўку падзей XX стагоддзя, абапіраючыся на неправераныя, псеўданавуковыя і заведама сумнеўныя крыніцы».

Заведзеная крымінальная справа. МУС паведамляе, што хлопцу пагражае да 5 гадоў няволі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула