БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра штучны інтэлект: Не трэба кідацца на навінкі

26.01.2026 / 11:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра для падрыхтоўкі таленавітай моладзі па прафесіях будучыні выказаўся наконт укаранення штучнага інтэлекту, піша БелТА.

Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Сучаснае жыццё ўжо немагчымае, як цяпер модна казаць, без штучнага інтэлекту, беспілотных сістэм, робататэхнікі, нана– і біятэхналогій. Я бяру агульнаўжывальныя тэрміны, якія прыжыліся ў нашым грамадстве. Хоць, шчыра кажучы (магчыма, прэзідэнту гэтага не варта рабіць), я з многім не згодны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што апошнім часам усё часцей абмяркоўваецца такая тэма, як штучны інтэлект. «Я аднойчы праехаў на аўтамабілі са штучным інтэлектам. Калі ёсць палосы, уключаеш круіз-кантроль, і ён счытвае дарогу. Можна не кіраваць рулём — яна (машына) рухаецца ў патрэбным кірунку. Я так моцна задумаўся: ну які тут штучны інтэлект? Працуюць аўтаматычныя сістэмы», — сказаў ён.

«Калі мы кідаемся на нейкія навінкі, трэба рабіць гэта вельмі-вельмі асцярожна», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула