БЕЛ Ł РУС

У Святланы Ціханоўскай новы дарадца па пытаннях экалогіі

26.01.2026 / 12:12

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская прызначыла былога кіраўніка партыі «Зялёныя» і былога палітвязня Дзмітрыя Кучука дарадцам у пытаннях экалогіі, паведамляе прэс-служба палітыка. 

Дзмітрый Кучук — старшыня зліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя», былы палітзняволены (вызвалены 11 верасня 2025 года ў выніку перамоў з ЗША). 

Яго задачамі будуць: распрацоўка пазіцый Офіса па пытаннях экалогіі, развіццё супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі зялёнымі арганізацыямі, каардынацыя мерапрыемстваў да 40‑годдзя Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку правядзенне Чарнобыльскага Шляху. Дзмітрый Кучук будзе таксама ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рэформаў і заканадаўчых ініцыятыў для новай Беларусі. Ён будзе працаваць па-за штатам, паведамляе прэс-служба. 

Дзмітрый Кучук падзякаваў за давер і прызначэнне: «Працуем разам для экалагічнай новай Беларусі», — сказаў ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула