БЕЛ Ł РУС

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў выходзіць на пратэсты супраць палітыкі Трампа

26.01.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан заклікаў амерыканцаў адкрыта выступіць супраць дэпартацыйнай палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа пасля гібелі 37‑гадовага медбрата Алекса Прэці ў Мінеапалісе.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле слоў Клінтана, тое, што адбылося, стала трывожным сігналам для краіны. «Калі мы адмовімся ад нашых свабод пасля 250 гадоў, мы можам больш ніколі іх не вярнуць», — заявіў ён.

Раней да падтрымкі пратэстаў заклікалі таксама Барак Абама і ягоная жонка Мішэль. У сумеснай заяве яны падкрэслілі, што хваля мірных акцый у Мінеапалісе і іншых гарадах ЗША — гэта напамін пра грамадзянскую адказнасць, піша Bild.

«Гэта своечасовы напамін пра тое, што ў канчатковым выніку менавіта ад кожнага і кожнай з нас як грамадзян залежыць, ці гатовыя мы ўставаць супраць несправядлівасці, абараняць нашы асноўныя свабоды і патрабаваць адказнасці ад улады», — гаворыцца ў іх звароце.

Дональд Трамп, у сваю чаргу, рэзка адрэагаваў на пратэсты. У сацыяльнай сетцы Truth Social ён апублікаваў фота меркаванай зброі Прэці і абвінаваціў улады Мінесоты ў падбухторванні да беспарадкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула