БЕЛ Ł РУС

Мужчына штурхнуў крэсла, на якім танцавала сяброўка. У яе цялесныя пашкоджанні

26.01.2026 / 15:19

Nashaniva.com

Паход у рэстаран абярнуўся цялеснымі пашкоджаннямі для 56‑гадовай жанчыны.

Ілюстрацыйнае фота

Разам са сваім знаёмым яна знаходзілася ў рэстарацыі на дні нараджэння сябра. Пасля ўжывання алкаголю, са слоў прыяцеля жанчыны, яна паводзіла сябе непрыстойна. Мужчына спрабаваў супакоіць сяброўку, аднак гэта не ўдалося.

У разгар вечара жанчына перайшла на новы ўзровень танцавальнага майстэрства і залезла на крэсла. У нейкі момант, раззлаваўшыся, мужчына выбіў з-пад яе ног крэсла, у выніку чаго спадарожніца ўпала.

У міліцыю з заявай жанчына звярнулася на наступны дзень. Для кваліфікацыі ўчынку мужчыны неабходна было ўстанавіць ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Была ўстаноўлены пералом ніжняй трэці прамянёвай косткі (адной з дзвюх доўгіх костак перадплечча), ушчамлення мяккіх тканак сустава, а таксама кровападцёкаў.

Эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз Брэсцкай вобласці кваліфікавалі цялесныя пашкоджанні як менш цяжкія — па прыкмеце працяглага расстройства здароўя на тэрмін не больш за чатыры месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула