Пажар на Бярозаўскай ДРЭС пашкодзіў камунікацыйныя кабелі
На Бярозаўскай ДРЭС у Белаазёрску адбыўся пажар, які быў аператыўна ліквідаваны супрацоўнікамі МНС.
Скрыншот з відэа
Калі ратавальнікі прыбылі на аб'ект на вуліцы Шашэйнай, яны заўважылі дым, што ішоў з-пад газатурбіннай устаноўкі. Агонь пашкодзіў камунікацыйныя кабелі, аднак, на шчасце, ніхто не пацярпеў. У тушэнні пажару былі задзейнічаныя дзевяць адзінак спецтэхнікі.
Бярозаўская ДРЭС з'яўляецца адным з самых маштабных энергетычных аб'ектаў у Беларусі. Яна забяспечвае электрычнасцю агульную энергасістэму, а таксама адказвае за ацяпленне жылых дамоў і прадпрыемстваў Белаазёрска. ДРЭС працуе пераважна на газе і мае ў сваім складзе некалькі магутных энергаблокаў, а таксама дадатковыя рэзервовыя крыніцы энергіі і катлы.