БЕЛ Ł РУС

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг

26.01.2026 / 18:16

Nashaniva.com

У судзе Дрыбінскага раёна вынеслі прысуд па справе аб хуліганстве і знявазе дзяржаўнага сцяга, фігурантамі якой сталі 17‑гадовы хлопец і 20‑гадовая дзяўчына, паведаміла Генеральная пракуратура.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле матэрыялаў следства, інцыдэнт адбыўся восенню 2025 года ў адной з вёсак раёна. Менавіта дзяўчына, як сцвярджае абвінавачанне, падбіла свайго непаўналетняга знаёмага на небяспечны ўчынак.

Падлетак сарваў дзяржаўны сцяг з фасада аддзялення банка, пашкодзіўшы пры гэтым як мацаванне, так і само палатно. Па дарозе дадому ён таксама замаляваў чорнай фарбай два дарожныя знакі «Пешаходны пераход». Увесь гэты час дзяўчына знаходзілася побач, а сарваны сцяг пазней захоўваўся ў яе дома.

У судзе хлопец цалкам прызнаў сваю віну і добраахвотна кампенсаваў шкоду. Яму прызначылі адзін год пазбаўлення волі ўмоўна: калі на працягу гэтага года ён не здзейсніць новага злачынства, пакаранне выконвацца не будзе.

Дзяўчына ж віны не прызнала і сцвярджала, што падлетак дзейнічаў самастойна. Аднак суд палічыў доказы яе падбухторвання дастатковымі. Улічылі і тое, што яна ўжо мела судзімасць, а на момант здзяйснення злачынства, паводле экспертызы, знаходзілася «ў стане зніжанай адказнасці».

У выніку ёй прызначылі 3,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»), а таксама прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Чытайце таксама:

Аўтарытарны рэжым, бульба, чырвона-зялёны сцяг і Алексіевіч. Як маладыя людзі з розных краін бачаць Беларусь і беларусаў

Маладым беларускім цяжкаатлетам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік

Каментары да артыкула