БЕЛ Ł РУС

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў

27.01.2026 / 10:19

Nashaniva.com

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляюць Atlantic, а таксама Reuters і Associated Press. Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў Reuters, неўзабаве пасля гэтага старшы камандзір Памежнай службы Грэг Бавіна пойдзе на пенсію.

Фота: Richard Tsong-Taatarii/The Minnesota Star Tribune

Крытыка на адрас Бавіны ўзмацнілася ў апошнія дні на фоне ягоных заяў у абарону федэральных агентаў, якія падчас пратэстаў у Мінеапалісе застрэлілі мясцовага жыхара Алекса Прэці.

Напярэдадні Дональд Трамп паведаміў, што для ўзаемадзеяння з мясцовымі ўладамі накіроўвае ў Мінесоту «цара межаў» Тома Хомана. Ён курыраваў дэпартацыі пры адміністрацыі дэмакрата Барака Абамы і лічыцца больш стрыманым і палітычна адчувальным кіраўніком, чым Бавіна. Пры гэтым у Белым доме адзначылі, што Бавіна працягне выконваць свае абавязкі.

Трамп таксама паведаміў, што правёў «вельмі добрыя» размовы з губернатарам Мінесоты Цімам Уолцам і мэрам Мінеапаліса Джэйкабам Фрэем (абодва — дэмакраты).

Паводле слоў Трампа, з Уолцам яны «апынуліся на адной хвалі», а ў офісе Фрэя заявілі, што прэзідэнт пагадзіўся: цяперашняя сітуацыя не можа працягвацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула