БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі па міні-футболе захоўвае мізэрныя шанцы на выхад у чвэрцьфінал Еўра-2026

27.01.2026 / 10:34

Nashaniva.com

Для гэтага ў заключным туры групавога этапу павінны адбыцца шэраг неверагодных умоў, піша football.by.

Напярэдадні беларусы пацярпелі другую паразу на турніры — ад каманды Іспаніі (0:2), а адна з гаспадароў чэмпіянату, зборная Славеніі, дзе гуляюць беларусы, была мацнейшай за каманду Бельгіі (5:4).

Турнірнае становішча пасля двух тураў:

Такім чынам, каб заняць другое месца ў групе і выйсці ў чвэрцьфінал, зборнай Беларусі неабходна выкананне двух умоў:

Пры роўнай колькасці балаў першым крытэрыем для вызначэння месцаў каманд у турнірнай табліцы з’яўляюцца асабістыя сустрэчы.

Калі Беларусь, Бельгія і Славенія набяруць па тры балы, у першую чаргу будзе ўлічвацца розніца мячоў у матчах паміж гэтымі трыма камандамі. У бельгійцаў яна цяпер складае +3 і ўжо не зменіцца, а ў беларусаў — мінус 4.

Менавіта гэтым і тлумачыцца неабходнасць перамогі нашай каманды над славенцамі з розніцай не менш за сем мячоў.

Матчы Славенія — Беларусь і Іспанія — Бельгія адбудуцца ў чацвер, 29 студзеня, і абодва пачнуцца а 19:30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула