БЕЛ Ł РУС

План «Надвор’е» ўвялі ў Гомельскай вобласці праз галалёд

27.01.2026 / 10:52

Nashaniva.com

«Рэкамендацыя ДАІ простая: калі няма вострай неабходнасці — не выязджайце. Калі едзеце — будзьце асцярожнымі як ніколі», — падкрэслілі ў Гомельскай міліцыі.

Дзяржаўтаінспектары папярэдзілі: абліваха ўтварае на дарогах і ходніках тонкі, амаль нябачны лёд (галалёд), што рэзка павышае рызыку дарожна-транспартных здарэнняў і падзенняў.

Таксама нагадалі важныя правілы ў такое надвор’е для кіроўцаў: «Значна зніжайце хуткасць і павялічвайце дыстанцыю. Рухайцеся плаўна, без рэзкіх манеўраў, тармажэнняў і абгонаў. Асаблівую асцярожнасць праяўляйце на мастах і эстакадах. Пераканайцеся, што ў вас устаноўлены зімовыя шыны».

Рэкамендацыі для пешаходаў: насіць абутак з няслізкай падэшвай, рухацца павольна, кароткімі крокамі, трымацца далей ад праезнай часткі і быць добра заўважнымі для кіроўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула