БЕЛ Ł РУС

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа

28.01.2026 / 08:39

Nashaniva.com

У Белым доме павесілі супольную фатаграфію Пуціна і Трампа. На гэта звярнула ўвагу журналістка PBS Элізабэт Ландэрс.

Фота: @ElizLanders

«Яшчэ адна дэталь, якую я заўважыла ў вестыбюлі, што злучае Заходняе крыло з рэзідэнцыяй, і якой раней там не бачыла: фатаграфія ў рамцы, на якой адлюстраваныя прэзідэнты Трамп і Пуцін падчас іх летняга саміту на Алясцы. На ніжнім фота — прэзідэнт Трамп з адным са сваіх унукаў», — напісала Ландэрс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула