БЕЛ Ł РУС

Ад непагадзі пацярпелі 227 населеных пунктаў

28.01.2026 / 08:54

Nashaniva.com

Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне ў населеных пунктах, якія пацярпелі ад стыхіі, паведамілі ў «Белэнерга».

Фота: Белэнерга

За мінулыя суткі электразабеспячэнне было парушана ў 227 населеных пунктах. Найбольшая колькасць адключэнняў зафіксавана ў Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Лініі электраперадачы пашкоджаныя ў выніку наліпання снегу і галалёду.

«Энергетыкі працуюць у кругласутачным рэжыме для аператыўнай ліквідацыі тэхналагічных парушэнняў. На 8:00 задзейнічана 19 аварыйных брыгад (агулам каля 60 чалавек) і 20 адзінак тэхнікі», — адзначылі ў «Белэнерга».

Грамадзянам рэкамендуюць у выпадку выяўлення абарваных правадоў ЛЭП не падыходзіць да іх бліжэй чым на 8 метраў і неадкладна паведамляць аварыйным службам па нумарах 115 і 144.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула