БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА

28.01.2026 / 09:37

Nashaniva.com

Жарт пра галалёд і канькі больш не жарт. Учора вуліцы Гомеля ператварыліся ў такі каток, што па іх можна было рэальна не ісці, а ехаць.

Відэа ў тыктоку заўважылі «Моцныя навіны», ролік менш чым за суткі набраў больш за 160 тысяч праглядаў і 9 тысяч лайкаў.

«Няма дрэннага надвор’я. Трэба проста правільна падабраць абутак».

«Гэтая зіма надоўга запомніцца нам. Спачатку чэл на лыжах у цэнтры Мінска, цяпер людзі на каньках у Гомелі».

«Прыгожа танцуеце! У Бабруйску гэтак жа)))».

«І прыгожа, і страшна адначасова», — пішуць у каментарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула