БЕЛ Ł РУС

Politico: Прэм'ер Славакіі быў шакаваны псіхалагічным станам Трампа

28.01.2026 / 09:46

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца пасля сустрэчы з Дональдам Трампам у яго маёнтку Мар-а-Лага ў Фларыдзе 17 студзеня быў шакаваны псіхалагічным станам прэзідэнта ЗША.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Пра гэта славацкі палітык распавёў лідарам Еўрапейскага саюза, піша Politico са спасылкай на пяць еўрапейскіх дыпламатаў.

Усе крыніцы заявілі, што не ведаюць падрабязнасцяў, з-за чаго ў Фіца склалася такое меркаванне. Аднак адзін з еўрапейскіх дыпламатаў падкрэсліў, што прэм’ер Славакіі, відавочна, быў «траўмаваны» сустрэчай з Трампам і заявіў, што рэспубліканец «не ў сабе».

У Белым доме інфармацыю пра стан амерыканскага прэзідэнта абверглі.

«Гэта абсалютна фэйкавыя навіны ад ананімных еўрапейскіх дыпламатаў, якія спрабуюць заставацца актуальнымі. Сустрэча ў Мар-а-Лага прайшла пазітыўна і прадуктыўна», — заявіла прадстаўніца Белага дома Анна Келі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула