БЕЛ Ł РУС

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе

28.01.2026 / 11:41

Nashaniva.com

Яго жонку з дзіцём забралі з пабоямі, таму ён напаў на выпадковага чалавека.

У Іркуцку жанчына з 7‑гадовым сынам схавалася ў прытулку ад дамашняга гвалту. Мужчына знайшоў той прытулак і забіў іншую жанчыну.

Як распавёў кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонду «Абярэг» Аляксандр Собалеў, які дапамагае жанчынам, забойца тэрарызаваў жонку і сямігадовага сына: «Гэта было больш чым проста пабоі, — сапраўдныя здзекі з паласаваннем нажом, штурханнямі, прыніжэннямі». 

«Герой СВА» стаў чакаць жонку недалёка ад прытулку. Але, так і не сустрэўшы яе, у аўторак вечарам ён схапіў выпадковую жанчыну, маці дзвюх дачок.

Ён прыставіў ёй нож да горла і адвёз у сваю кватэру.

З кватэры мужчына патрабаваў пагаварыць з жонкай, а таксама выклікаць для яго вайсковага пракурора, каб яго на верталёце даставілі на фронт.

Уначы, пасля некалькіх гадзін перамоў з паліцыянтамі, МНС і вайсковымі пракурорамі, мужчына сам выйшаў з кватэры. Папрасіў цыгарэты і гарэлкі і здаўся. Закладніцу ён задушыў. 

«Псіхапаты, гвалтаўнікі, забойцы, прыкрываючыся сваім удзелам у СВА, ужо рэгулярна здзяйсняюць жахлівыя рэчы, адчуваючы сваю беспакарнасць», — напісаў Собалеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула