БЕЛ Ł РУС

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус

28.01.2026 / 12:12

Nashaniva.com

Сёння ва Уздзенскім раёне каля 07:30 на дарозе Мінск-Мікашэвічы адбылося двайное ДТЗ. 

Вадзіцель ехаў на аўтамабілі Nissan у крайняй правай паласе руху ў напрамку сталіцы і сутыкнуўся з аўтамабілем «УАЗ», пасля чаго Nissan адкінула на раздзяляльную агароджу.

Кіроўца і пасажыры Nissan выйшлі з аўто, і на аднаго з пасажыраў, 61‑гадовую жанчыну, наехаў мікрааўтобус «МАЗ».

Жанчына загінула на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула