БЕЛ Ł РУС

Ф’ючарсы на золата ўпершыню перавысілі $5300 за унцыю

28.01.2026 / 12:48

Nashaniva.com

Каціроўкі ф’ючарсаў на золата працягваюць інтэнсіўны рост і дасягаюць новых гістарычных максімумаў.

Фота: Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Са звестак рынку, ф’ючарсы на золата з пастаўкай у красавіку на біржы Comex павысіліся прыкладна на 4 % — да каля $5326,5 за тройскую унцыю.

З пачатку года кошт каштоўнага металу вырас прыблізна на 22 %.

У панядзелак цана золата прабіла планку 5000 даляраў за унцыю, учора ноччу — 5100, сёння раніцай — $5200, у сярэдзіне снежня золата каштавала 4500 даляраў за унцыю. 

Акрамя таго, ф’ючарсы на срэбра таксама значна даражэюць — прыкладна на 7,5 % да $113,9 за унцыю, а на плаціну — прыблізна на 5,5 % да $2676 за унцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула