У Горацкім раёне мужчына з помсты падпаліў машыну знаёмага. Колькі далі?
Гісторыя пачалася пасля вяртання мужчын з працы ў Расіі. Жыхар Горак палічыў, што знаёмы выплаціў яму не ўсе заробленыя грошы. Калі перамовы не далі выніку, крыўдзіцель вырашыў адпомсціць радыкальным спосабам.
Жыхар Горак думаў, што знаёмы аддаў не ўсю суму, якая яму належала. Той на прэтэнзіі не рэагаваў. Мужчына надумаў адпомсціць экс-калегу, знішчыўшы ягоны аўтамабіль. Так і зрабіў — падпаліў, піша МагілёўАнлайн.
Машына атрымала сур’ёзныя пашкоджанні, хоць ратавальнікі і паспелі патушыць яе да таго, як яна цалкам згарэла.
Суму шкоды ацанілі на 40 тысяч рублёў. Завялі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам, у асабліва буйным памеры.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 7 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.