Ініцыятыва «Nadja» апублікавала зборнік айцоў сюррэалізму
Выдавецкая ініцыятыва «Nadja / Надзя» апублівакала па-беларуску калектыўны зборнік трох сцяганосцаў сюррэалізму — «Знізь хуткасць работы» Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара, піша bellit.info.
Над перакладам з французскай працавалі: Ліна Зо, Вера Бакстэр і Міхал Клімаў. Выданне праілюстраванае Стасяй Бянчук.
«Зборнік з трыццаці вершаў быў цалкам складзены ўсяго за 5 дзён, з 25 да 30 сакавіка 1930 года, падчас сумеснага адпачынку трох паэтаў у Авіньёне на поўдні Францыі. Назвай для кнігі паслужыў дарожны знак, які кампанія ўбачыла па дарозе да горада. Да вершаў былі падрыхтаваныя прадмовы, і ўжо 20 чэрвеня зборнік выйшаў з друку ў выдавецтве Хасэ Карці», — расказваецца ў каментары-паслямове пра гісторыю стварэння кнігі.
PDF-версію кнігі «Знізь хуткасць работы» можна вольна спампаваць проста цяпер. Пра іншыя метады распаўсюджання выдання ініцыятыва «Надзя» мае паведаміць пазней.