БЕЛ Ł РУС

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы

28.01.2026 / 16:10

Вінцэсь Клепачэня

«Гэта нетрывіяльна».

Рыгор Азаронак і Раман Пратасевіч. Фота: скрыны відэа СТБ

Генеральны дырэктар СТБ Аляксандр Асенка высока ацаніў прапагандыста Рыгора Азаронка.

«Рыгор Юр’евіч насамрэч верны сабе, верны краіне, верны прэзідэнту, і ён насамрэч вельмі шматгранны», — засыпаў яго кампліментамі Асенка ў праграме «Скажинемолчи» на БТ.

Па словах гендырэктара, сумесны праект Азаронка з Вадзімам Гігіным «Як паказвае гісторыя» выдатна дэманструе эрудыцыю прапагандыста.

«То-бок ён шмат чытае, ён шмат чаго ведае, і там ён трошкі іншы. Ну, а «Тайныя спружыны палітыкі» — гэта такая кувалда для нашых непрыяцеляў, ворагаў», — даводзіў кіраўнік СТБ.

Генеральны дырэктар СТБ Аляксандр Асенка. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Азаронка крытыкуюць за неэтычнасць і істэрычнасць, але Асенка адстойвае:

«Па-першае, Рыгор Юр’евіч апошнім часам, скажам так, стаў значна мякчэйшым, чым гэта было ў 2020-м. Крытыку чытаю спакойна, успрымаю, даю яму пачытаць. (…) Аўтарская журналістыка, якая з'явілася на СТБ у 2020 годзе, — гэта насамрэч магутна. Гэта нетрывіяльна, гэта быў эфект такой бомбы, што разарвалася, гэта было крута, і дагэтуль я лічу, што гэта адзін з брэндаў СТБ, які трэба захаваць і памножыць».

Асенка расказаў, як на канале з'явіўся Раман Пратасевіч.

«Раман звярнуўся з такой просьбай, што хацеў бы працаваць на тэлеку. Гэты праект, які зараз бачаць нашы гледачы, нарадзіўся літаральна за 10 хвілін па форме. Ну, а змест ужо застаецца за Раманам».

Чытайце таксама:

Бяляцкі: Азаронка ў калоніі цярпець не могуць, выключаюць адразу

Азаронак назваў кіраўніцу амбасады Нямеччыны шлюхай

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Каментары да артыкула