У Клічаўскім раёне браканьеры злавілі больш за тысячу рыбін
18 студзеня падчас рэйду інспектары Бабруйскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету спынілі аўтамабіль з трыма мужчынамі каля вёскі Заполле. У багажніку знаходзіўся палімерны мяшок з рыбай: 501 шчупак і 467 краснапёрак, агульнай масай 39,7 кілаграма, паведамляе выданне Komkur.
Фота: Бабруйская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету
Праверка паказала, што двое з затрыманых выкарыстоўвалі забаронены падсачок (калі дыяметр круга большы за 0,6 м або ячэйкі меншыя за 10 мм), і незаконна лавілі рыбу на меліярацыйным канале, злучаным з ракой Ольса. Але нават пры законным рыштунку дазваляецца браць толькі па 5 кг на чалавека. Страты прыродзе налічылі на 43 290 рублёў.
Супраць фігурантаў распачалі крымінальная справа па ч. 4 арт. 281 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы ў асабліва буйным памеры). Санкцыі прадугледжваюць абмежаванне свабоды да 5 гадоў або пазбаўленне свабоды да 6 гадоў са штрафам.
Чытайце таксама:
У Віцебскай вобласці выратавалі высакароднага аленя, які ледзь не стаў ахвярай браканьера
Жыхара Віцебска за незаконнае паляванне на мядзведзя аштрафавалі на гіганцкую суму
Браканьер застрэліў двух баброў і заплаціць 5880 рублёў штрафу