БЕЛ Ł РУС

Расіяне за дзень страцілі два самалёты

29.01.2026 / 00:22

Nashaniva.com

Як украінскія, так і расійскія маніторынгавыя каналы паведамляюць, што сёння расійская вайсковая авіяцыя недалічылася дзвюх баявых машын — самалётаў Су-34 і Су-30.

Самалёт Су-34 з паста тэлеграм-канала Fighterbomber

Па першых непацверджаных звестках, самалёт Су-34 упаў у Саратаўскай вобласці з-за няспраўнасці, а Су-30 быў збіты ўкраінскімі вайскоўцамі над Чорным морам.

Экіпаж Су-30, як паведамляецца, не выжыў.

Іншых падрабязнасцяў, як і афіцыйнай інфармацыі, пакуль няма.

Чытайце таксама:

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў

Каментары да артыкула