БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі загінулі ў Запарожскай вобласці ў выніку атакі дронаў

29.01.2026 / 08:23

Nashaniva.com

Расійскія беспілотнікі ў ноч на 29 студзеня атакавалі горад Вальнянск у Запарожскай вобласці, паведаміла Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях і кіраўнік абласной адміністрацыі Іван Фёдараў.

Фота: ДСНС

Пашкоджаныя сем прыватных дамоў, адзін з іх цалкам зруйнаваны, у горадзе адбыліся пажары.

Ратавальнікі паведамляюць пра трох загінулых: мужчыну 62 гадоў і жанчын 26 і 50 гадоў.

Акрамя таго, раненні атрымаў мужчына 57 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула