БЕЛ Ł РУС

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае

29.01.2026 / 09:28

Nashaniva.com

«Далучэнне 1 студзеня 2027 года выключана. Гэта немагчыма», — сказаў канцлер Германіі.

Кір Стармер, Аляксандр Стуб, Уладзімір Зяленскі, Дональд Трамп, Эмамнуэль Макрон, Джорджа Мелоні, Фрыдрых Мерц, Марк Рутэ. Фота: Win McNamee / Getty Images

Канцлер Фрыдрых Мерц заявіў, што лічыць немагчымым як мага хутчэйшае ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз, піша «Еўрапейская праўда».

Канцлер пасля кансультацый паміж лідарамі СДПГ і ХДС/ХСС у канцылярыі ў Берліне пракаментаваў дату, да якой, як настойваюць украінскія высокапасадоўцы, Украіна павінна стаць членам ЕС, назваўшы гэта «немагчымым».

«Далучэнне 1 студзеня 2027 года выключана. Гэта немагчыма», — сказаў Мерц.

Ён патлумачыў, што кожная краіна, якая жадае ўступіць у ЕС, павінна адпавядаць капенгагенскім крытэрыям. А гэты працэс, як правіла, займае некалькі гадоў. У той жа час Мерц падкрэсліў, што для Украіны важна мець перспектыву, якая пракладзе шлях да ўступлення, аднак гэта доўгатэрміновы працэс.

«Мы можам паступова набліжаць Украіну да Еўрапейскага саюза. Гэта заўсёды магчыма, але настолькі хуткае далучэнне проста немэтазгоднае», — растлумачыў канцлер.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Ёхан Вадэфуль назваў перспектыву Украіны ў ЕС вырашальным унёскам у забеспячэнне будучага мірнага ўрэгулявання і ў архітэктуру бяспекі ў Еўропе.

Пры гэтым Вадэфуль выразна даў зразумець, што для Кіева не можа быць ніякіх перспектыў скарачэнняў у працэсе далучэння.

Уладзімір Зяленскі 25 студзеня заявіў, што ў дакуменце аб гарантыях бяспекі з еўрапейскімі саюзнікамі павінна быць замацаваная дата далучэння Украіны да ЕС — 2027 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула