БЕЛ Ł РУС

У Польшчы зноў зафіксавалі залёт паветраных аб'ектаў з Беларусі

29.01.2026 / 09:47

Nashaniva.com

Гэтыя выпадкі былі зафіксаваныя ўчора, 28 студзеня.

Раней фіксаваліся дроны з беларускімі цыгарэтамі

«У сераду, 28 студзеня 2026 года, у начны час быў зафіксаваны ўлёт у паветраную прастору Польшчы аб’ектаў, якія набліжаліся з боку Беларусі. Палёт усіх аб’ектаў бесперапынна кантраляваўся ваеннымі радыёлакацыйнымі сістэмамі Узброеных сіл Рэспублікі Польшча», — паведаміла аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы. 

Дзеля бяспекі часова былі ўведзены абмежаванні на выкарыстанне часткі паветранай прасторы над Падляшскім ваяводствам для цывільнага паветранага руху, разам з тым пагрозы для бяспекі паветранай прасторы Рэспублікі Польшча не выяўлена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула