Адразу 27 старонак у Threads былі прызнаныя экстрэмісцкімі за адно пасяджэнне суда
Суд Партызанскага раёна Мінска пайшоў у атаку на Threads — за адно пасяджэнне прызналі экстрэмісцкімі 27 старонак, піша «Вясна».
Гаворка пра акаўнты «Наша Нiва | Nashaniva.cоm», «Вот Так», «Symbal.by», «Виктор Бабарико», «Reform.nеws», «Радыё Свабода» | Беларусь», «Fundacja Partyzanka», «Новы Час | Novy Čas», «Nexta i Нехта»,, «Most | Польша | Беларусь», «Mensk Razam», «Media IQ», «Медиапроект Маланка», «Мая краіна Беларусь», «Maria Kalesnikava», «Чай з малінавым варэннем», «BYSOL», «Салiдарнасць», «Зелёный портал», «CityDog.iо», «ЧестнОК | ЧаснОК», «Бюро — расследаваннi пра Беларусь», «Sergey Bespalov», «Будзьма беларусамi!», «Сообщество железнодорожников Беларуси», «Беларусь Новости», «БРЦ / Беларускi расследавальнiцкi цэнтр».
Акрамя таго, «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонка ў Facebook «Беларусы ў ЗША / Белорусы в США / Belarusians in USA», лагатып «proinfo», а таксама старонка ў Threads «Мая краіна Беларусь» — яе ў другі раз прызнаў «экстрэмісцкай» суд Жлобінскага раёну.