БЕЛ Ł РУС

Супраць Міколы Дзядка завялі крымінальную справу

29.01.2026 / 11:27

Nashaniva.com

У Беларусі распачатая крымінальная справа супраць былога палітвязня Міколы Дзядка. Пра гэта Дзядок паведаміў у Facebook.

«Падрабязнасцяў следчы не раскрывае: нібыта за нейкія мае «экстрэмісцкія» публікацыі ці выказванні. Прытым чамусьці ў Віцебску. Бацькоў цягаюць на допыты. Пазаўчора ГУБАЗіК спрабаваў выкаціць пост аўдыязапісам маёй размовы ў турме ў 2024 годзе. Нейкі смешны двуххвілінны ўрывак апублікавалі і адразу выдалілі. Дзяржпрапагандысты актывізаваліся на сваіх каналах: што ні дзень — пост пра тое, які я нягоднік. Ну і не толькі яны гэтым заняліся, так. Але, увогуле, ніхто ж і не казаў, што будзе лёгка», — напісаў Дзядок.

Мікола Дзядок быў вызвалены 11 верасня 2025 года і прымусова вывезены за мяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула