БЕЛ Ł РУС

У Гомелі адкрылася выстава, прысвечаная «героям СВА»

29.01.2026 / 14:30

Nashaniva.com

Прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» праводзіць у «Рускім доме» ў Гомелі выставу «Героі нашага часу», прысвечаную вайне ва Украіне. У дадзеным выпадку героямі прадстаўлены расіяне, якія адправіліся на вайну супраць Украіны, піша «Флагшток».

«Экспазіцыя прысвечана гераізму нашых воінаў у ходзе «Спецыяльнай ваеннай аперацыі» і глыбокім гістарычным караням, якія стагоддзямі злучаюць Браншчыну, Данбас і землі сучаснай Украіны», — сцвярджаецца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

Ідэя і назва выставы абыгрываюць назву рамана Лермантава.

Адказным за правядзенне выставы з’яўляецца Бранскі дзяржаўны краязнаўчы музей. Экспазіцыя — яго праект. На стэндах, апроч іншага, паказана карта з захопленымі тэрыторыямі Украіны.

Кіраўнік «Рускага дома» Аляксандр Маржухін ужо прэзентаваў выставу ўдзельнікам так званага «Гістарычнага клуба», членам «Патрыётаў Беларусі» і іншым наведвальнікам. Прапагандысцкую экспазіцыю паказваюць не толькі дарослым, але і дзецям — нядаўна ў «Рускі дом» прыводзілі школьнікаў сярэдніх класаў.

Гэта першы зафіксаваны «Флагштокам» выпадак настолькі адкрытай прапаганды расійскай вайны ў Гомелі. Адметна, што мясцовыя дзяржаўныя СМІ не адважыліся расказаць пра выставу — матэрыялаў пра яе пакуль не было ў афіцыйнай прэсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула