БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Аляксандр Камлёнак абвяшчаў у Івацэвіцкай калоніі галадоўку

29.01.2026 / 15:08

Nashaniva.com

Ён яе трымаў 11 дзён.

У калоніі раней быў філіял Івацэвіцкага каледжа, дзе асуджаныя маглі атрымліваць прафесійную адукацыю (зваршчыкі, тынкоўшчыкі і інш.). Але для палітвязняў гэтая магчымасць ад нядаўняга часа стала недаступнай. 

Аляксандр Камлёнак напісаў скаргу ў Міністэрства адукацыі, у якой апісаў забарону на навучанне. Ліст удалося перадаць на волю абыходным шляхам, бо адміністрацыя калоніі не прапускае ніякія скаргі знутры. Ужо з волі гэты зварот быў накіраваны ў Мінaдукацыі. Гэта выклікала рэзкую рэакцыю. Аляксандра выклікалі на допыты і патрабавалі растлумачыць, як ён змог адправіць скаргу. Ён адказаў, што проста даслаў звычайны ліст Пасля гэтага яго змясцілі ў ШІЗА.

Там у знак пратэсту Аляксандр абвясціў галадоўку і трымаў яе 11 дзён. Пасля гэтага яго этапавалі ў Наваполацкую калонію (ПК-1), дзе адразу ж зноў адправілі ў ШІЗА, паведамляе DissidentBY.

Аляксандр Камлёнак працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў звольнены і выехаў з краіны. У 2024 годзе ён вярнуўся ў Беларусь, быў затрыманы і асуджаны на тры гады

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула