БЕЛ Ł РУС

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

29.01.2026 / 22:26

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла прадпісанне кампаніі Domino’s Pizza з-за платных тэлефонных званкоў, якія практыкаваліся пры заказе піцы.

Фота ілюстрацыйнае

Падставай для праверкі стаў зварот аднаго з беларусаў, які паведаміў, што падчас заказу піцы па кароткім нумары 7717 з яго мабільнага рахунку былі спісаныя грошы. У ходзе праверкі МАРГ пацвердзіла парушэнне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

Высветлілася, што для некаторых абанентаў кошт званка на гэты нумар адрозніваўся ад тарыфаў, прадугледжаных дамовай з аператарам сувязі. За званок спаганялася плата ў памеры 0,21 рубля за хвіліну, аднак пакупнікоў пра гэта загадзя не інфармавалі.

Менавіта адсутнасць належнага інфармавання спажыўцоў з боку ТАА «Даміноспіца» і стала прычынай выдачы прадпісання.

У МАРГ адзначылі, што арганізацыя ўжо выканала патрабаванні ведамства: цяпер пры званку на кароткі нумар 7717 кліентам паведамляюць, што званок платны, і пазначаюць яго кошт за хвіліну размовы.

У міністэрстве таксама звярнулі ўвагу, што асобным абанентам аператара А1 неабходна ўлічваць: аплачваць даводзіцца не толькі саму піцу, але і тэлефонны званок для яе заказу.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явілася піца з пельменямі

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?

У школьных сталоўках хочуць прадаваць менш смажанак і піцаў

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»

Скандальная расійская сетка грамадскага харчавання «Ёбідаёбі» рэгіструе свой таварны знак у Беларусі 

Каментары да артыкула