БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

29.01.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў дасягненне дамоўленасцяў з Расіяй аб часовым прыпыненні ўдараў па энергетычнай інфраструктуры.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

«Важная заява прэзідэнта Трампа пра магчымасць на час гэтых зімовых халадоў даць бяспеку Кіеву і іншым гарадам Украіны ад расійскіх удараў. Энергія — гэта аснова жыцця, і мы цэнім намаганні нашых партнёраў, каб дапамагчы нам абараніць жыццё», — напісаў Зяленскі ў сацсетцы X.

Ён дадаў, што перамовы на гэтую тэму вяліся ў Абу-Дабі, і выказаў спадзяванне, што дамоўленасці будуць выкананыя.

Чытайце таксама:

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе

Каментары да артыкула