БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці аўтамабіль урэзаўся ў дрэва і ліхтар

30.01.2026 / 08:54

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння ноччу ў Мінску.

38‑гадовы кіроўца Audi на праспекце Незалежнасці каля будынка № 134 не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, пасля чаго — за межы праезнай часткі, дзе наехаў на дрэва і асвятляльную апору, паведамляе ДАІ.

Кіроўца і пасажыр легкавога аўтамабіля былі дастаўлены ў ўстанову аховы здароўя для абследавання.

Паводле папярэдніх даных, аўтамабіліст знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула